Белтэлерадыёкампанія аб’явіла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Агенцтва тэленавін.
У палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення праекта ўнесены некаторыя істотныя змены. «У сувязі з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце, рэкамендацыямі ЕВС і асаблівасцямі правядзення дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» у Польшчы (яго плануюць правесці ў тэлевізійнай студыі і да гэтага часу існуюць абмежаванні на ўезд у краіны Еўрапейскага Саюза), канчатковае рашэнне аб удзеле Беларусі і фармаце выбару нашага прадстаўніка адкладаецца на максімальна магчымы тэрмін, але будзе прынята не пазней за 7 верасня», – расказалі ў медыяхолдынгу.
Разам з тым вырашана даць старт прыёму заявак на ўдзел у адборы. Іх неабходна падаць у электронным выглядзе да 15 жніўня. Не пазней за 24 жніўня фокус-група падвядзе вынікі адборачнага тура і абярэ да 15 канкурсантаў для ўдзелу ў фінале нацатбору.
Электронныя заяўкі ўтрымліваюць шэраг абавязковых суправаджальных дакументаў. У гэтым годзе да іх дадаўся відэазапіс жывога выканання конкурснай кампазіцыі, зняты на аматарскую відэакамеру або камеру мабільнага тэлефона.
Фінал нацыянальнага адбору можа быць праведзены як у форме праслухоўвання без тэлевізійнай і інтэрнэт-трансляцыі (не пазней за 15 верасня), так і ў звыклым фармаце гала-канцэрта (не пазней за 16 кастрычніка). Пры правядзенні фіналу ў форме праслухоўвання прафесійнае журы простай большасцю галасоў вызначыць пераможцу, які стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе, калі наша краіна прыме ў ім удзел.
Калі ж будзе вырашана арганізаваць фінал у форме гала-канцэрта, то да 1 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія апублікуе правілы выбару яго пераможцы. Яшчэ адно важнае новаўвядзенне: пры ўзнікненні форс-мажорных і спрэчных пытанняў, якія тычацца арганізацыі міжнароднага конкурсу ў Польшчы, рашэнне аб удзеле альбо фармаце ўдзелу прадстаўніка Беларусі будзе прымаць Белтэлерадыёкампанія сумесна з ЕВС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве