Напярэдадні светлага свята Уваскрасення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для каталікоў і праваслаўных медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб’ёме і ў прамым эфіры.
Поўны спіс трансляцый:
9 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
10 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
10 красавіка, 23.20, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя Крыжовага Шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска.
11 красавіка, 21.45, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24»– прамая трансляцыя святочнага набажэнства на Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
12 красавіка, 16.20, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя з Ватыкана велікоднага паслання і блаславення «Гораду і міру» Папы Рымскага Францыска.
12 красавіка, 09.50, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя Боскай Літургіі на Вербную нядзелю з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
16 красавіка, 12.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя ў Вялікі Чацвер Чыну амавення ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
17 красавіка, 14.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя Вячэрні з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
17 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя Ранішняга служэння з Чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
18 красавіка, 13.15, тэлеканал «НТВ-Беларусь»– прамая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і Усеправаслаўная малітва аб міры на Святой Зямлі).
18 красавіка, 23.45, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24»– прамая трансляцыя святочнага набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрасенне па календары праваслаўнай канфесіі з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх вернікаў правесці важныя духоўныя дні дома і ўбачыць усе набажэнствы ў прамым эфіры і ў поўным аб’ёме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве