Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса аб’яўляе перазагрузку і спяшаецца падарыць толькі станоўчыя эмоцыі дарослым і дзецям. Установа культуры рыхтуе шмат сюрпрызаў для магілёўцаў.
Для падтрымання ў горадзе святочнай атмасферы аформлены аконныя выставы «Дзед Мароз рыхтуецца да Новага года» і «Навагоднія гісторыі».
У гэтыя казачныя зімовыя дні для жыхароў і гасцей Магілёва бібліятэка праводзіць навагоднюю вечарыну «Вазьмі быка за рогі!». Удзельнікаў чакаюць займальны квэст з элементамі хорару, навагодні кінабатл, арыгінальнае прадказанне ад сімвала надыходзячага года – белага металічнага быка!
Юных чытачоў запрашаюць на інтэрактыўнае чытанне «Прыгода Умкі», дзе кожны жадаючы зможа прыняць удзел у выкананні творчых заданняў, прачытаць і абмеркаваць урывак з кнігі «Умка», а таксама на свае вочы ўбачыць сапраўдны домік Умкі і пагаспадарыць ў ім. Цікавая гісторыя, цудоўны твор, вельмі душэўны, напоўнены шчырасцю і дабрынёй, дазваляе акунуцца ў цудоўную навагоднюю атмасферу дзяцінства. Гэтая павучальная кніга стане добрым прыкладам адносін бацькоў і дзяцей.
Галоўны навагодні цуд для ўсіх – гэта, вядома ж, сустрэча з каханым Дзедам Марозам! У магілёўцаў ёсць унікальная магчымасць запрасіць Дзеда Мароза і Снягурку для індывідуальнага або групавога віншавання. Дастаткова проста пакінуць заяўку ў бібліятэцы. І калі далёка не ўсе дзеці могуць ажыццявіць сваю мару і сустрэцца з Дзедам Марозам, то атрымаць ад яго запаветны ліст можа кожны, і ў гэтым таксама дапаможа бібліятэка. А малых, якія прынялі ўдзел у квэст-адвенце «Вясёлы Новы год хутка да нас прыйдзе» чакае відэазварот ад сапраўднага Дзядулі Мароза.
Пра ўсе нашы грандыёзныя мерапрыемствы раскажа сайт csgpb.mogilev.by і гарадская афіша. Вас чакаюць у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса па адрасе: вул. Первамайская, д.30. Даведкі па тэлефонах: 71-25-78, 71-23-20.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15
25.09.2025 - 19:32