RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Больш, чым проста праца». У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра

У Магілёўскай вобласці ўрачыста завяршыўся трэці працоўны семестр. Мерапрыемства сабрала каля 300 удзельнікаў студатрадаўскага руху.

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра падвяло вынік маштабнай рабоце, якая датычыцца працаўладкавання моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў. «Гэты год для Магілёўскай вобласці і краіны ў цэлым - важны і знакавы, таму што мы дадалі ў колькасных паказчыках і прыраслі па рэспубліцы амаль на 10 тыс. байцоў студатрадаў да мінулага года, - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў. - Толькі Магілёўская вобласць дадала сёлета каля 2 тыс. чалавек. Аднак мы гаворым не толькі аб колькасных паказчыках, але і аб якасных. Гэта і магчымасць зарабіць першыя грошы, і карпаратыўная культура, а таксама вопыт і развіццё студатрадаўскага руху ў цэлым».

Паводле слоў Аляксандра Прохарава, сёння рэспубліканскія працоўныя праекты немагчыма ўявіць без Магілёўскай вобласці. І пра гэта гавораць вынікі трэцяга працоўнага семестра. Напрыклад, атрад Беларуска-Расійскага ўніверсітэта «Бруклін» стаў трэцім па выніках найбуйнейшага праекта на базе Мінскага завода халадзільнікаў, а атрад «Маладосць» Беларускага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій прызнаны абсалютным пераможцам на «Атланце». У буйным вытворчым праекце на базе «МАЗа» таксама сталі чэмпіёнамі магіляўчане, на Мінскім трактарным заводзе амаль увесь пастамент - у прадстаўнікоў рэгіёну. Актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Беларускія хлопцы працавалі і на беразе Чорнага мора ў Краснадарскім краі, і на будаўніцтве буйнога адукацыйнага цэнтра ў Варонежы. Усюды адзначалі, што яны - працавітыя, мэтанакіраваныя і адказныя.

«Перад студатрадаўскім рухам стаяць амбіцыйныя, але цалкам выканальныя задачы, - працягнуў Аляксандр Прохараў. - Мы гаворым аб тым, каб яшчэ павялічваць ахоп моладзі. І ў гэтым пытанні ў нас вялікая падтрымка з боку кіраўніка дзяржавы. У нашых праектах моладзь не толькі зарабляе свае першыя грошы, але і ўдзельнічае ў грамадзянска-патрыятычных мерапрыемствах, уцягнутая ў культурную і забаўляльную дзейнасць. А для маладых людзей - гэта не толькі прафесійны, але і асабісты рост. Яны непасрэдна бачаць вытворчасць, асвойваюць будучую прафесію знутры. А яшчэ студатрад - гэта вялікая і дружная сям'я, і падчас працы ты набываеш новых сяброў, незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Гэта больш, чым проста праца. Да таго ж, хлопцы ўносяць рэальны ўклад у эканоміку нашай рэспублікі».

У Магілёўскай вобласці ў гэтым працоўным семестры працавалі больш за 6 тыс. чалавек у складзе 526 атрадаў рознага профілю. Паводле слоў камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Алега Бойкі, студатрадаўскі рух сёння з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі краіны. «Гэта школа жыцця, якая дае магчымасці кожнаму маладому чалавеку праявіць сябе і рэалізавацца ў любой сферы дзейнасці, - падкрэсліў ён. - На працягу многіх гадоў нашы маладзёжныя атрады ўносяць каштоўны ўклад у будаўніцтва, рэканструкцыю і добраўпарадкаванне аб'ектаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі».

Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне па выніку трэцяга працоўнага семестра найлепшых камандзіраў, камісараў і байцоў студэнцкіх атрадаў, а таксама штабоў працоўных спраў устаноў адукацыі і наймальнікаў. У намінацыі «Лепшы студэнцкі атрад, які працуе на рэспубліканскім працоўным праекце» перамогу атрымаў вытворчы атрад «Маладосць» імя двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Ігнатавіча Якубоўскага Беларускага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Дарэчы, яго ўдзельнік Ілля Манёнак прызнаны лепшым камісарам студэнцкага атрада. У студатрадаўскім руху ён ужо 3 гады, з самага першага курса. Будучая прафесія - інжынер-механік па нізкатэмпературнай тэхніцы, таму работа на вытворчасці дала добры вопыт.

«На «Атлант» мы з хлопцамі ездзім ужо 4 гады, па выніках працы былі двойчы прызнаныя лепшым атрадам праекта - у 2020-м і 2023 гадах, - дзеліцца Ілля. - У гэтым годзе нас было 20 чалавек - 16 хлопцаў і 4 дзяўчыны. Нашы рабяты вельмі актыўныя і гатовы выкладвацца на поўную. Нам цікавы гэты рух, прасякнуцца якім вельмі крута. У гэтым годзе праца для нас была звыклай, хоць усе працавалі на розных аперацыях і ў розныя змены. Але ўсё роўна знаходзілі час сустракацца, размаўляць і разам адпачываць. Студатрадаўскі рух - гэта асаблівая атмасфера, гэты каштоўны і незабыўны час, які запомніцца на ўсё жыццё. Вельмі шмат успамінаў і цёплых момантаў, знаёмстваў і новых сяброў, у тым ліку з іншых гарадоў».

Лепшым экалагічным атрадам сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стаў атрад «Маланка» імя Героя Савецкага Саюза Васіля Піліпавіча Маргелава. У гэтым годзе старшакласнікі сярэдняй школы №2 Касцюковічаў працавалі на Беларускім цэментным заводзе. «Я малады спецыяліст, у школе ўжо трэці год і гэтым летам з'явілася магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі камандзіра, – дзеліцца настаўнік фізкультуры і здароўя навучальнай установы Таццяна Дзяруга. - Уражанні выдатныя, усё спадабалася. У прынцыпе, там я была такім самым адказным настаўнікам, толькі выконвала працу разам з дзецьмі і таксама атрымала заробак. У дзяцінстве кожны год працавала ўлетку, таму ведаю: студатрад - выдатная магчымасць паспрабаваць сілы ў новай прафесіі, праявіць сябе і зарабіць грошай».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая