Прафсаюзы і наймальнікі завяршаюць выплату матэрыяльнай дапамогі бацькам школьнікаў.
Матэрыяльная дапамога выплачана амаль 9000 членам прафсаюзаў. Грошы прызначаны для падрыхтоўкі да новага навучальнага года 14065 школьнікаў. Лічбы не канчатковыя. Шэраг арганізацый і прадпрыемстваў, іх першасныя прафсаюзныя арганізацыі яшчэ працягваюць выплаты.
– У арганізацыях нашай вобласці аказваецца дапамога ў набыцці школьных прылад, канцылярскіх тавараў, уручаюцца падарункавыя сертыфікаты для куплі неабходных школьных тавараў, – адзначае старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Цумараў. – Дабрачынную акцыю «Прафсаюзы – дзецям» Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць на пастаяннай аснове з 2002 года. У рамках акцыі аказваецца падтрымка не толькі работнікам прадпрыемстваў, але і дзіцячым дамам, школам-інтэрнатам, сацыяльным прытулкам, а таксама дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў і дзецям-інвалідам. Гэта наша агульная справа! Бо чужых дзяцей не бывае!
Напярэдадні пачатку навучальнага года прафкамы шэрагу прадпрыемстваў арганізуюць святы для будучых першакласнікаў: яркія тэатралізаваныя паказы, конкурсныя, забаўляльныя, экскурсійныя праграмы з уручэннем дзецям доўгачаканых падарункаў – партфеляў, набораў для творчасці, школьных прылад, пазнавальных гульняў і многага іншага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13