Больш за 100 удзельнікаў збярэ 22 сакавіка турнір па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд медустаноў рэгіёну. Спаборніцтвы праводзяцца на прызы Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Турнір адбудзецца на базе Магілёўскага медкаледжа. «Такія мерапрыемствы не толькі збліжаюць моладзь і выхоўваюць камандны дух, але таксама даюць магчымасць раскрыць ёй свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, - адзначыла выконваючая абавязкі старшыні абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вераніка Хатамцова. - Спадзяюся, што з часам чэмпіянат стане традыцыйным і чаканым усімі мерапрыемствам. У найбліжэйшых планах галіновага прафсаюза - правесці спаборніцтвы па плаванні, стральбе і жаночым валейболе, арганізаваць турыстычны злёт».
Пераможцам турніру ўручаць дыпломы і кубкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду