Па стане на 8 лютага атрымана і апрацавана 1153 прапановы, якія паступілі на сайт VI Усебеларускага народнага сходу.
Па рэгіёнах найбольшая колькасць прапаноў паступіла з горада Мінска – 465 (40%), далей ідуць Мінская вобласць – 156 (14%), Брэсцкая вобласць – 129 (11%), Гомельская – 114 (10%), Віцебская – 99 (9%), Магілёўская – 105 (9%) і Гродзенская вобласць – 74 прапановы, або 6% ад агульнай колькасці прапановаў, якія паступілі.
Што тычыцца тэматыкі прапаноў, то іх найбольшая колькасць тычыцца тэмы «Дзяржава, грамадства, палітыка» (416 прапаноў, або 36% ад агульнай колькасці). Далей ідзе «Жыллёвы фонд і жыллёва-камунальная гаспадарка» (140 прапаноў, або 12%), там прапановы ў асноўным датычацца прыватызацыі жылых памяшканняў, магчымасці выкупу арэнднага жылля, аб змене парадку зносу пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці і інш. На трэцім месцы па тэматыцы – «Сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне» (102 прапановы, або 9%), у прыватнасці, гэта прапановы аб уключэнні дэкрэтнага водпуску (яго часткі) у страхавы стаж, аб дадатковай падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, аб змене парадку выдачы пуцёвак за кошт бюджэту пенсіянерамі і інш.
Прапановы накіроўваюцца ў адпаведнасці з тэматыкай у працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VI Усебеларускага народнага сходу, а таксама рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, іншыя арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)