VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбудзецца ў Магілёве 29-30 мая. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У спаборніцтве прыме ўдзел больш за 120 спартсменаў у складзе 10 зборных каманд з Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, а таксама дружыны Мінска, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, замежныя госці з Маскоўскай вобласці і Літвы. Ім трэба будзе пазмагацца за перамогу ў некалькіх відах праграмы: шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, більярд, летняе мнагабор’е «Здароўе» (бег, плаванне, скачкі ў даўжыню, падцягванне на перакладзіне, стральба з пнеўматычнай зброі).
Спартакіяда пройдзе на пяці спартыўных аб’ектах Магілёва. Баталіі прымуць стадыён «Спартак», цір БФСТ «Дынама», «Дом спорту», абласная СДЮШАР па шашках і шахматах, більярдны клуб «Ардэзіт».
Урачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца 30 мая ў 9.45 на стадыёне «Спартак».
Арганізатарамі спартакіяды выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларускае грамадскае аб’яднанне «Ветэраны фізічнай культуры і спорту», Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07