Больш за 14 тыс. чалавек прыехалі на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») цягнікамі Беларускай чыгункі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Сёлета на свята на шляху Магілёў – Копысь – Магілёў і Орша – Копысь – Орша цягнікамі БЧ праехалі больш за 14 тыс. пасажыраў. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе, і ў 2,5 раза больш, чым у 2020-м. У тым ліку дадатковыя цягнікі ў гэтым годзе перавезлі каля 6,7 тыс. пасажыраў (у 2021 годзе – 3,8 тыс. пасажыраў).
На свята па чыгунцы можна было даехаць рэгулярнымі цягнікамі з любога пункта Беларусі: праз Магілёў і Оршу да станцыі Копысь. «Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў свята было прадугледжана курсіраванне 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста, якія рабілі прыпынак на станцыі Копысь. З іх 14 цягнікоў былі дадаткова прызначаныя на перыяд правядзення мерапрыемства», – распавялі ў прэс-цэнтры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі