У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. З пачатку іх правядзення ў выставачна-гандлёвым павільёне «Беларусь» на ВДНГ свае напрацоўкі і творчыя прэзентацыі гасцям і жыхарам расійскай сталіцы прадставілі многія ўстановы і арганізацыі Прыдняпроўскага краю.
Пабывалі на выставе і кіраўнікі ўстаноў адукацыі Магілёўшчыны на чале з рэктарам УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Міхаілам Жудро.
З 4 па 6 красавіка яны сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў па прэзентацыі сістэмы адукацыі нашага рэгіёна. Наведвальнікам выставы быў прадэманстраваны відэаролік, які расказвае аб узроўнях і ступенях адукацыі ў нашай краіне і на Магілёўшчыне ў прыватнасці, таксама прапаноўваліся рэкламныя, прэзентацыйныя і прафарыентацыйныя буклеты.
Але, мабыць, важным і прадуктыўным момантам знаходжання на маскоўскай зямлі дэлегацыі нашай вобласці стала наведванне некаторых адукацыйных устаноў і прафесійных адукацыйных арганізацый сталіцы і Падмаскоўя.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны азнаёміліся з праграмамі навучання і тэхнічнымі магчымасцямі для павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагогаў, убачылі прыклады інтэграцыі ў адукацыйны працэс мадэляў навучання па нацыянальных (рэгіянальных) патрабаваннях і ўдалай рэалізацыі праектаў у сферы адукацыі Падмаскоўя. Вынікам гэтых наведванняў, а таксама сустрэч з калегамі з Расійскай Федэрацыі падпісанне больш за 35 пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)