Больш за 40 удзельнікаў збярэ ў Магілёве абласны конкурс прафмайстэрства сярод моладзі. Працоўныя спаборніцтвы пройдуць 4 чэрвеня на базе ААТ «Магілёўхімвалакно», паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
«Людзі, якія хочуць і ўмеюць працаваць, цэняцца нават у эканамічна цяжкія перыяды: менавіта ад іх навыкаў і вопыту залежыць якасць і канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі, – падкрэсліў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў. – Аўтарытэт высакакласнага спецыяліста шмат у чым дапамагаюць ствараць конкурсы прафмайстэрства, бо спаборніцкі працэс падахвочвае чалавека расці прафесійна і не спыняцца на дасягнутых выніках».
Сёлета ўдзельнікамі конкурсу прафмайстэрства стануць прадстаўнікі пяці прафесій: токары, фрэзероўшчыкі, слесары-інструментальшчыкі, электразваршчыкі, кранаўшчыкі. Гэта работнікі 14 прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Больш за ўсё заявак на ўдзел паступіла ад токараў і электразваршчыкаў – 11 і 14 адпаведна. Канкурсантам трэба прайсці практычны і тэарэтычны этапы. Узровень іх падрыхтоўкі ацэняць прафесіяналы – кіраўнікі структурных падраздзяленняў, майстры, вядучыя інжынеры і галоўныя спецыялісты прадпрыемстваў.
Конкурс прафесійнага майстэрства праходзіць у Магілёўскай вобласці з 2007 года па ініцыятыве прафсаюзаў. Ён дазваляе моладзі расці прафесійна і рухаацца па кар’ернай лесвіцы. Арганізатары лічаць, што такія спаборніцтвы проста неабходныя для моладзі, якая толькі пачынае свой працоўны шлях і мае патрэбу ў падтрымцы і матывацыі. Менавіта таму выпрабаваць свае сілы і прыняць удзел у конкурсе імкнуцца многія работнікі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59