Больш за 570 несанкцыянаваных звалак ліквідавана за студзень–жнівень бягучага года ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні камунальнай гігіены Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Суразмоўцы дадалі, што органамі дзяржсаннагляду рэгіёна праводзіцца пастаянны кантроль за выкананнем ведамствамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі патрабаванняў заканадаўства ў частцы добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторый. За 8 месяцаў 2020 года абследавана 34 406 тэрыторый, аб’ектаў, парушэнні выяўлены на 12 226. Вынесена 373 пастановы аб накладанні штрафу на агульную суму Br31997,3. Выдадзена 4 260 прадпісанняў і рэкамендацый аб ліквідацыі недахопаў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 8 вінаватых асоб.
Таксама выяўляліся парушэнні санэпідзаканадаўства і на тэрыторыях, прылеглых да індывідуальных домаўладанняў. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 15 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 14:45
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 30 жніўня
26.08.2025 - 13:47
Матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ўжо атрымалі каля 94% шматдзетных сем'яў
26.08.2025 - 11:19
26.08.2025 - 08:59