Абласны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права» пройдзе ў Магілёве 3 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Па словах суразмоўцаў, у абласным туры ўдзел прымуць больш за 60 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну.
У склад кожнай каманды ўвойдзе пяць чалавек. Гэта будуць студэнты з 2-га па 4-ы курс сузоў і ВНУ, якія не з'яўляюцца навучэнцамі юрыдычных спецыяльнасцей.
«Заданні сфарміраваны па тэмах, - растлумачылі ў абласным камітэце БРСМ. - У іх ліку дзяржаўны лад і ўлада; суверэнітэт; прававыя асновы дзяржавы (нарматыўныя прававыя акты); гісторыя права; асноўныя дакументы аб правах дзіцяці і грамадзяніна; правы і абавязкі; адказнасць за правапарушэнні; грамадскія маладзёжныя аб'яднанні; маладзёжная палітыка; працаўладкаванне; грамадзянскае заканадаўства; сямейныя адносіны; адукацыя; міжнародныя арганізацыі па абароне дзяцінства і іншыя».
Месца правядзення: УА «Магілёўскі дзяржаўны электратэхнічны каледж». Пачатак аб 11-й гадзіне.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41