RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 60 месцаў адпачынку каля вады вызначаны ў Магілёўскай вобласці

У рамках падрыхтоўкі пляжаў да купальнага сезона органы дзяржсаннагляду абследавалі ўсе зоны адпачынку - парушэнні санітарных патрабаванняў выяўлены на 39 аб'ектах. Для іх устаранення ў адрас суб'ектаў гаспадарання накіраваны рэкамендацыі, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута службовая асоба Асіповіцкага УКП ЖКГ.
 
Таксама ў рамках падрыхтоўкі пляжаў да купальнага сезона адабрана 444 пробы вады адкрытых вадаёмаў. Усе пробы вады адпавядаюць гігіенічным нарматывам. Установамі дзяржаўнага санітарнага нагляду ў купальны сезон будзе ажыццяўляцца штотыднёвы лабараторны кантроль якасці вады ў вадаёмах, дзе вызначаны месцы для купання.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая