RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 80 работ прадставяць навучэнцы Магілёўскай вобласці на рэспубліканскім конкурсе «ТэхнаЁлка»

У абласным цэнтры творчасці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка». Пра гэта паведаміла загадчык спартыўна-тэхнічнага аддзела ўстановы адукацыі Вольга Патапава.

На конкурс быў прадстаўлены 371 экспанат у дзесяці намінацыях: «Дызайн-Ёлка», «Хайтэк-Ёлка», «Альтэрнатыўная ёлка», «МультымедыяЁлка», «РэтраЁлка», «Ёлка-трансформер», «Калядная кампазіцыя», «Навагодні сувенір», «Святочныя ўпрыгожванні», «Сімвал 2021 года».

«Усе работы выкананы дзецьмі ўручную, – расказала Вольга Патапава. – Для іх вырабу выкарыстоўваліся дрэва, метал, шкло, пластык, тэкстыль, дэталі тэхнічных прылад, энергазберагальныя лямпачкі, прыродны матэрыял, другасная сыравіна. Некаторыя экспанаты, дзякуючы механізмам, інфармацыйным тэхналогіям, могуць рухацца, «танцаваць», свяціцца яркімі агеньчыкамі, прайграваць музыку».

Адметнасцю конкурсу стала намінацыя «Сімвал 2021 года». Прадстаўленыя ў ёй экспанаты – ад велічэзнага металічнага «Фердынанда» да вытанчанага мініяцюрнага «Бычка з Рамашкіна» – зачароўвалі журы.

Найлепшыя работы(а іх больш за 80) прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу ў Мінску.

Як адзначыла Вольга Патапава, «ТэхнаЁлка»– гэта конкурс, дзе навучэнцы пад кіраўніцтвам педагогаў увасабляюць у жыццё самыя неверагодныя і крэатыўныя ідэі. Дзеці прадстаўляюць на суд журы аўтарскія працы, якіх не купіш ні ў адной краме.

Рэд. 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая