Больш за 800 навучэнцаў Магілёўскай вобласці прыняло ўдзел у анлайн-конкурсе на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паводле слоў суразмоўніцы, арганізатары конкурсу – Цэнтр бяспекі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС – паставілі перад сабой задачу навучыць хлопцаў выкарыстоўваць час, праведзены ў Інтэрнэце, з карысцю для ўласнай бяспекі. Віртуальнае спаборніцтва ў ведах па АБЖ праходзіла з 20 па 25 красавіка і складалася з двух этапаў.
«У межах першага этапу ўдзельнікі праходзілі тэставанне з 15 пытанняў па правілах паводзін у розных сітуацыях. На гэта ім давалася тры спробы, гэта значыць пры няправільным адказе школьнік мог зрабіць «работу над памылкамі», удакладніць у Інтэрнэце або ў літаратуры патрэбную інфармацыю і паспрабаваць прайсці тэст зноў, – расказала Вольга Нехарошых. – Пытанні ў тэсце былі рознага ўзроўню складанасці: ад нумара тэлефона ратавальнікаў да прымет арыентавання ў лесе. Дарэчы, найбольшую складанасць выклікала пытанне пра падручныя сродкі тушэння ўзгарання – удзельнікам прыйшлося асвяжыць свае веды ў гэтай тэме з дапамогай навучальнага відэа МНС «Азбука бяспекі. Падручныя сродкі тушэння».
Тыя ўдзельнікі, якія адказалі правільна на 15 з 15 пытанняў з першай, другой ці трэцяй спробы, прайшлі ў другі тур конкурсу. Тут задача аказалася больш складанай: пытанняў было ўсяго пяць, але яны былі «з падвохам». Гэтыя заданні трэба было вырашыць з дапамогай логікі і інтэрнэт-пошуку.
Пераможцаў чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе дыплома і сертыфіката на наведванне Цэнтра бяспекі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13