Жыхары Магілёўшчыны пералічылі Br81 753 на рахунак Беларускага дзіцячага фондупадчас абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Вынікі падвялі ў абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.
Марафон стартаваў у снежні 2019 года Тыднем міласэрнасці і прадоўжыўся ў студыі «Беларусь 4 “Магілёў”». За 6 гадзін прамога эфіру на абласным тэлебачанні пабывала каля сотні чалавек –тыя, хто выконвае мары і мае патрэбу ў дапамозе. За гэты час удалося сабраць больш за Br54 тысяч на канкрэтныя мэты. Амаль палова гэтай сумы паступіла ад звычайных грамадзян праз сістэму АРІП. Куды пайшлі грошы? Напрыклад, Мсціслаўская спецыялізаваная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення здолела набыць музычнае абсталяванне і швейную машынку.
Усяго ж за два месяцы на рахунак дабрачыннага марафону паступіла больш за Br80 тысяч. Ахвяраванні рабілі арганізацыі, прадпрыемствы і звычайныя жыхары розных рэгіёнаў вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13