Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзяць традыцыйную сумесную акцыю «Летні патруль». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Акцыя, якая ахопіць чэрвень–жнівень, накіравана на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганду ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, удзел моладзі ў прафілактычнай працы. У прыватнасці, работнікі падраздзяленняў МНС сумесна з удзельнікамі моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) правядуць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, гібелі ад іх людзей, няшчасных выпадкаў на водах. Будуць арганізаваны рэйды ў лясы і на тарфянікі. Запланавана патруляванне ў афіцыйна ўстаноўленых месцах для купання і адпачынку грамадзян ля берагавой лініі вадаёмаў.
Важны элемент–навучанне грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці праз распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі (флаераў), правядзенне лекцый, адкрытых дыялогаў, масавых акцый (флэшмобаў).
Акцыя з’яўляецца рэспубліканскай і праводзіцца ў межах рэалізацыі пагаднення паміж МНС і БРСМ аб супрацоўніцтве. Арганізатары праекта ўпэўненыя,што «Летні патруль» будзе спрыяць павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, у першую чаргу дзяцей і моладзі. Праект накіраваны на скарачэнне колькасці пажараў на тэрыторыі вобласці, памяншэнне няшчасных выпадкаў на вадзе і пры эксплуатацыі воднага транспарту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)