Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан далучыцца да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам».
Як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”» 13жніўня з 15.00 патэнцыйных удзельнікаў праекта будуць сустракаць валанцёры. Яны раскажуць наведвальнікам магазіна пра акцыю і адрасатах – выхаванцах Раснянскай дапаможнай школы-інтэрната і Дрыбінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
«Скарбонка добрых сэрцаў» будзе працаваць ва ўнівермагу да 30 жніўня. Кожны жадаючы зможа пакінуць тут канцылярскія тавары і школьныя прыналежнасці, якія пасля перададуць вучням вышэйназваных устаноў адукацыі.
Акцыя «У школу з добрым сэрцам» стартавала па ўсёй краіне 1 жніўня і працягнецца па 10 верасня. Яе задача – аказаць адрасную сацыяльную падтрымку сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам пры падрыхтоўцы дзяцей-школьнікаў да новага навучальнага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў