У 2020/2021 навучальным годзе БРСМ запускае моладзевы праект «#МояПервая10», – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
«Мэта праекта – стымуляванне школьнай моладзі да атрымання ведаў, прапаганда дзесяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў у навучэнцаў, распрацоўка і ўкараненне новых форм працы з моладдзю. Удзел у праекце могуць прымаць навучэнцы 8–11 класаў сярэдніх школ, якія ў перыяд правядзення акцыі атрымалі па адным са школьных прадметаў адзнаку 10 балаў; а таксама навучэнцы 9 і 11 класаў, якія па выніках заканчэння 2020/2021 навучальнага года маюць сярэдні бал атэстата – 10», – растлумачыла Аляксандра Ганчарова.
Праект будзе рэалізоўвацца ў пачатку кожнай вучэбнай чвэрці, а таксама на працягу тыдня пасля ўручэння атэстатаў у 9 і 11 класах: 1 чвэрць – з 1 па 10 верасня, 2 чвэрць – з 9 па 14 лістапада, 3 чвэрць – з 11 па 16 студзеня 2021 года, 4 чвэрць – з 5 па 10 красавіка 2021 года. «Удзельніку праекта неабходна апублікаваць сэлфі са старонкай дзённіка, дзе пастаўлена адзнака «10» (альбо з атэстатам па выніках заканчэння 2020/2021 навучальнага года) ва ўласных сацыяльных сетках з хэштэгам #мояпервая10. Па выніках правядзення кожнага з этапаў праекта ўсе ўдзельнікі атрымаюць у падарунак сувенірны прамабокс ад саюза моладзі асабіста ў рукі або на хатні адрас», – дадала сакратар ЦК БРСМ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)