Увод у эксплуатацыю новага лячэбнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы горада Асіповічы запланаваны ў другой палове 2019 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам пасля наведвання аб’екта, які будуецца, намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
«Корпус будуецца пад патрэбы Асіповічаў і суседніх раёнаў, – адзначыў віцэ-прэм’ер. – Гэта будзе буйны медыцынскі комплекс, які аснасцяць самым сучасным дыягнастычным і хірургічным абсталяваннем. Тут размесцяцца прыёмнае аддзяленне, аддзяленні хірургіі і анестэзіялогіі, акушэрска-гінекалагічнае, аперацыйны блок і іншыя, гэта значыць тое, што сёння найбольш актуальна для раёна».
Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, фінансаванне на завяршэнне будаўніцтва выдзелена ў дастатковым аб’ёме. Кіраўніцтва генпадрадчыка будоўлі («Магілёўаблсельбуд») запэўніла, што ўсе працы будуць завершаны згодна з графікам. Ужо пачалася закупка медыцынскага абсталявання.
«Умовы працы ў існуючай бальніцы, вядома, сцесненыя, але з асноўнымі задачамі па аказанні кваліфікаванай медыцынскай дапамогі тут спраўляюцца, – падкрэсліў Ігар Петрышэнка. – Упэўнены, што з уводам у эксплуатацыю новага аб’екта аказанне меддапамогі ў раёне будзе паднята на якасна новы ўзровень. Аналагічныя параметры перадавога абслугоўвання будзем імкнуцца забяспечваць і ў іншых рэгіёнах краіны».
Як паведаміў галоўны ўрач райбальніцы Павел Шаціла, будаўнічыя работы ў лячэбным корпусе выйшлі на фінішную прамую – будаўнікі цалкам закрылі перыметр будынка, падключылі інжынерныя сеткі, цяпер вядзецца ўнутранае аздабленне памяшканняў. Новы корпус злучыць з існуючым будынкам бальніцы пешаходная галерэя. «Дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю новага аб’екта будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для работы медперсаналу і якаснага абслугоўвання насельніцтва, – сказаў галоўны ўрач. – Высокатэхналагічная медыцынская дапамога будзе аказвацца і жыхарам найбліжэйшых раёнаў, у тым ліку Мінскай вобласці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы