Магілёў гатовы прыняць рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства» з душой і адкрытым сэрцам. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
«Магілёў стаў шостым горадам шостага рэгіёна нашай краіны для правядзення такой маштабнай акцыі - «Марафона адзінства», - адзначыў Аляксандр Студнёў. - Мы заўсёды чакаем гасцей, цэнім сяброўства і адносіны. Хочам максімальна паказаць свой горад, расказаць пра яго славутасці. І самае галоўнае, паказаць нашых жыхароў, якія ганарацца горадам, у якім жывуць. Упэўнены, што ўсё атрымаецца. Мы вельмі хвалюемся, але Магілёў гатовы прыняць такую маштабную акцыю. Гэта будзе прыгожа, цудоўна і, самае галоўнае, з душой і адкрытым сэрцам».
Аляксандр Студнёў падкрэсліў, што на бліжэйшыя два дні Магілёў акунецца ў святочную атмасферу. «Будуць розныя лакацыі, у тым ліку нашыя прадпрыемствы. Мы жадаем паказаць іх і прэзентаваць прадукцыю, якая сёння выпускаецца не толькі ў Магілёве, але і краіне. Будуць сустрэчы ў працоўных калектывах. Важна, што на працоўных месцах людзі, не адрываючыся ад вытворчасці, могуць яшчэ і паўдзельнічаць у гэтым цудоўным канцэрце («Разам працуем, разам паем!» - Заўвага БЕЛТА)», - дадаў ён.
«Не толькі Магілёў, але і ўся нашая краіна ганарыцца нашымі жыхарамі, таму што мы разам працуем і дакладна разумеем, што гэта нам трэба. А «Марафон адзінства» дае магчымасць усім згуртавацца. Мы сёння дакладна разумеем, што наша сіла - у адзінстве, і калі мы ўсе разам і робім адну справу, кожны з нас усведамляе і адказнасць, і магчымасць унесці ўклад у развіццё як гарадоў, так і ў цэлым краіны», - сказаў на заканчэнне старшыня гарвыканкама.
Магілёў сустракае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства» 22 і 23 лістапада. У праграме шмат знакавых мерапрыемстваў і сюрпрызаў ад арганізатараў: канцэрты, сустрэчы, экскурсіі, майстар-класы і шмат іншага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13