Быхаўскі і Хоцімскі раёны сталі ўдзельнікамі праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які стартаваў у лютым гэтага года і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі. Скарыстацца такога роду падтрымкай міжнароднай супольнасці змогуць толькі 12 раёнаў нашай краіны: па 1-3 ад кожнай вобласці. У Магілёве сёння прайшла першая інфармацыйная сустрэча ў межах праекта.
«Ён накіраваны на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на пілотных тэрыторыях, – адзначыла кіраўнік праекта Людміла Сакалоўская. – Галоўнае – падтрымка эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацыйнай дзейнасці для інклюзіўнага развіцця на мясцовым узроўні. Трэба палепшыць імідж прыватнага бізнесу, стварыць моду на прадпрымальніцтва».
Гэты праект – адзін з двух кампанентаў маштабнага праекта «Стымуляванне развіцця прыватнай ініцыятывы ў Беларусі» (SPRING), які фінансуецца ЕС у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства. Яго агульны бюджэт – амаль $ 9,5 млн. долараў, з якіх 77% – гэта прамая падтрымка пілотным раёнам. Сродкі будуць накіроўвацца, у прыватнасці, на стварэнне і развіццё бізнес-інкубатараў, стартапаў і кластарных ініцыятыў, прадпрыемстваў, накіраваных на рашэнне сацыяльна значных праблем.
Праект разлічаны на тры гады. Першым крокам у яго рэалізацыі стане правядзенне конкурсу бізнес-ідэй, у якім могуць удзельнічаць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Заяўкі прымаюцца да 31 мая. Наступны этап – распрацоўка планаў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў пілотных раёнах. Нацыянальнае даследаванне фактараў, якія ўплываюць на развіццё прыватнага бізнесу, праца ў галіне мікрафінансавання, распрацоўка мадэляў бізнес-інкубатараў – усё гэта таксама запланавана на 2019 год.
«Спадзяёмся, што да 2022 года дзякуючы рэалізацыі праекта пілотныя раёны атрымаюць дадатковыя магчымасці для нарошчвання свайго патэнцыялу, а таксама інструменты для павышэння эканамічнай актыўнасці і росту на доўгатэрміновы перыяд», – адзначыла Людміла Сакалоўская.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31