RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бывай, 2019-ы: чым запомніўся жыхарам Магілёўскай вобласці мінулы год

Па традыцыі напярэдадні Новага года рэдакцыя сайта аблвыканкама падводзіць вынікі мінулых 12 месяцаў у рэгіёне. Вось і на гэты раз мы вырашылі ад яе не адступаць. Вядома, гэты спіс далёка не поўны. Але кожны можа пашырыць яго па сваім меркаванні. Давайце ўспомнім, чым запомніўся адыходзячы год жыхарам Магілёўскай вобласці.

 

Юбілейныя даты

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса, некалі першая бібліятэка Магілёўскай губерні, адзначыла 100-годдзе

Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж адзначыў 65-годдзе

Раённай газеце «Веснік Чэрыкаўшчыны» споўнілася 100 гадоў

Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы адзначыў 80-годдзе з дня ўтварэння

У дзень 450-годдзя Дрыбіна жыхар гэтага раёна Аляксандр Байкоў адзначыў 90-годдзе. Легендарнаму трактарысту, Герою Сацыялістычнай Працы прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна»

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова адсвяткаваў 85-годдзе гістарычнай адукацыі

25-гадовы юбілей адзначыла гімназія ў Асіповічах. Гэта адзіная гімназія ў Магілёўскай вобласці, якая мае статус беларускамоўнай

Шклоўская раённая газета «Ударны фронт» адсвяткавала 100-годдзе

Ліпавую алею ў гонар 100-годдзя стварэння дзяржкантролю Беларусі заклалі ў Магілёўскім парку «Падніколле»

 

Перамогі

Магілёўскі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год. Таксама пераможцамі спаборніцтва ў розных намінацыях сталі пяць арганізацый нашага рэгіёна. У прыватнасці, сярод арганізацый прамысловасці, якія падпарадкаваны мясцовым саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), адзначана ААТ «Горкілён»; сярод арганізацый лясной гаспадаркі – Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне; арганізацый гандлю – Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства; сярод арганізацый адукацыі – Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж; сярод арганізацый аховы здароўя – Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер

Сям’я Нікалаевых з Магілёва стала ўладальніцай звання «Сям’я года» Беларусі

Пераможцай рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2019» стала сям’я Васіля і Кацярыны Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна

Калектыў Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўдастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Магілёўшчына прызнаная самай лепшай вобласцю ў рэспубліцы па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання вяскоўцаў

Ініцыятыва па ўшанаванні памяці беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна атрымала прэмію Беларускага Нацыянальнага моладзевага савета RadaАwards 2019. Па выніках галасавання яе назвалі найлепшым маладзёжным праектам года ў сферы захавання культурнай спадчыны

Каманда Магілёўскай вобласці перамагла на міжнародным злёце юных ратавальнікаў-пажарных, які праходзіў пад Гомелем

Уручэнне спецыяльных пасведчанняў заслужаным працаўнікам рэгіёна, якія па выніках працы ў 2018 годзе занесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны, адбылася на Буйніцкім поле. Высокай узнагароды ўдастоены старшыня суда Магілёўскага раёна Вольга Клекаўкіна, намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе Магілёўскай абласной бальніцы Ігар Савасценка, дацэнт кафедры хіміі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Яўгенія Трылінская, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, майстар спорту Беларусі па лыжных гонках сярод інвалідаў Юрый Голуб, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён» Віталь Еўціховіч, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага закрытага акцыянернага таварыства «Горы» Ірына Глебка, галоўны аграном РУП «Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі» Аляксандр Гарбачоў, дырэктар ААТ «Цішоўка» Магілёўскага раёна Віталь Фомкін, спартсмен-навучэнец аддзялення біятлона Магілёўскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву, заслужаны майстар спорту Беларусі Дзінара Алімбекава

Вакзал станцыі Магілёў прызнаны адным з найлепшых у рэспубліцы

Журналіст інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Найлепшы аглядальнік» Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара»

Сайт Магілёўскага аблвыканкама заняў першае месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканкамаў у Інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2019»

 

Ахова здароўя

Новы рэнтгенаўскі мамограф «Маммаскан» адкрылі ў Бабруйскім міжраённым анкалагічным дыспансеры да 7 лістапада

Гукавая сістэма навігацыі для невідушчых з’явілася ў Магілёве. Праект «Крок на гукі» рэалізавалі ў Магілёўскай паліклініцы № 2. Медустанова стала першай у вобласці, дзе запрацавала сістэма, якая зніжае бар’еры на шляху невідушчых і са слабым зрокам, дапамагаючы ім лепш арыентавацца ў прасторы

Новы апарат МРТ устанавілі ў Магілёўскай абласной бальніцы

У Магілёўскай абласной бальніцы запрацаваў філіял факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Віцебскага медуніверсітэта

Новы рэнтгенаўскі тамограф запушчаны ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы

Сучасны кабінет МРТ адкрылі ў Бабруйскім міжраённым анкалагічным дыспансеры

 

Спорт

11 узнагарод заваявалі спартсмены Магілёўскай вобласці на I Еўрапейскіх гульнях. З іх дзве – найвышэйшай пробы. Дзяржаўны гімн Беларусі гучаў у гонар чэмпіёнаў Анжэлы Жылінскай (самба) і Ірыны Курачкінай (барацьба жаночая). На п’едэстал таксама падымаліся Крысціна Ціманоўская, Надзея Макарчанка, Ганна Марусава, Карына Дзёмінская, Юлія Касцючкова, Сяргей Карпаў, Анфіса Капаева, Дзмітрый Траццякоў, Арцём Краўцоў, Уладзіслаў Бурдзь і Андрэй Казусёнак. А ўсяго наш рэгіён на прэстыжных спаборніцтвах прадстаўляла 37 спартсменаў

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе

Магіляўчанка Наталля Ластачкіна трапіла ў спіс 30 найлепшых міні-футбалістак планеты па версіі сусветнага партала «FutsalPlanet». Выданне прыняло рашэнне па аналогіі з мужчынскай прысуджаць жаночую «Залатую бутсу». У спісе прэтэндэнтак на перамогу было 120 гульцоў з 22 краін свету. Магіляўчанка Наталля Ластачкіна аказалася на 28-ай пазіцыі

Дыплом аб прысваенні звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка ўручыў цяжкаатлетцы Дар’і Навумавай. Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена членам нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы за паспяховае выступленне на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі (Грузія) – галоўным трэнерам Валянціну Кароткіну і Віктару Шаршукову, а таксама спартсменам-інструктарам Генадзю Лапцеву і Яўгену Ціханцову

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў з 30 мая па 4 чэрвеня прайшла па гарадах Магілёўскай вобласці. Акрамя горада на Дняпры, «Полымя міру» пабывала ў Горках, Бабруйску, Шклове, Слаўгарадзе і Быхаве. Першым аб’ектам, які наведаў сімвал Еўрагульняў, стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»

 

Эканоміка

Падчас VIII пасяджэння Беларуска-Украінскага Кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, якое адбылося ў межах II Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры, прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці заключылі кантракты на агульную суму $3,9 млн.

Пагадненне аб намерах па садзейнічанні эканамічнаму развіццю і дружалюбнаму супрацоўніцтву падпісалі камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама і Дэпартамент камерцыі кітайскай правінцыі Шэньсі

Малочная прадукцыя «Бабушкина крынка» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу – пабраціма Магілёўскай вобласці

Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва падпісалі Круглянскі раён і кітайскі горад Сюйчжоу правінцыі Цзянсу

Пагадненне аб супрацоўніцтве завізавалі Магілёўская вобласць і Андзіжанская вобласць Узбекістана. Падпісанне дакумента адбылося ў горадзе на Дняпры падчас XI Міжнароднага інвестыцыйнага форума «Млын поспеху»

Тэрыторыя Магілёўскага аэрапорта ўключана ў межы СЭЗ «Магілёў»

У расійскім горадзе Колпіна адкрылася прадпрыемства «МЛМ Неўскі ліфт» – беларуска-расійскае зборачная вытворчасць Магілёўскага ліфтавага абсталявання

Горацкі раён – у ліку найлепшых рэгіёнаў краіны для вядзення бізнесу

У Магілёўскай вобласці зацвердзілі канцэпцыю рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года

У Быхаўскім раёне аграрыі ўпершыню вырасцілі другі ўраджай зялёнага гарошку

Прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Горы Краснапольскага раёна

 

Культура

У Магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы манастыр вернуты выкрадзены абраз Святога Мікалая Цудатворца ХІХ стагоддзя

Маштабны тэатралізаваны канцэрт з элементамі рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны «Салдатамі былі ўсе» прайшоў у Магілёве 28 чэрвеня ў межах святкавання Дня горада і 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Духоўна-асветніцкі цэнтр імя Кірыла і Мяфодзія адкрылі ў Магілёве. Ён размясціўся ў двух навучальных кабінетах другога корпуса эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа

 

Гісторыя

На полі, за кіламетр ад знакамітай Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім раёне («Вышыні герояў», як яе назвалі пазней), дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ішлі кровапралітныя баі, супрацоўнікі абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» і быхаўскія пошукавікі паднялі савецкі танк

У Круглянскім раёне ўстанавілі памятны знак спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсцы Гоенка. Раней тут у памяць аб 68 загінулых мірных жыхарах стаяў абеліск. Фонд міру прафінансаваў яго замену на зусім новы. Устаноўку і добраўпарадкаванне тэрыторыі зрабілі сіламі Цяцерынскага сельвыканкама

Помнік камандзіру 1210-га стралковага палка 362-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, гвардыі палкоўніку Пятру Арэф’евічу Юзэфовічу, які загінуў 28 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Быхава, устанавілі ў райцэнтры

У Асіповіцкім раёне ўстанавілі помнік на месцы спаленай у гады вайны вёскі Рэпішча

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ № 150 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», якім былі зацверджаны герб і сцяг Магілёўскага раёна

 

Добраўпарадкаванне

Дэндрапарк імя пісьменніка Мікалая Янчанкі заклалі сёння ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна па ініцыятыве мясцовых жыхароў і Вендаражскага сельсавета

Алею сямейных дрэў заклалі ў Магілёве. У пасадцы дрэў прыняло ўдзел 16 сем’яў горада

У батанічным садзе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках зрабілі сэнсарны сад. Наведвальнікі тут могуць не толькі пагутарыць з прыродай, але і палепшыць сваё самаадчуванне

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая