Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі распачне працу 21 студзеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый краіны зноў аб'ядноўваюць намаганні для сумеснай працы па назіранні за ходам галасавання. Пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання пачне працу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, дзе будзе акумулявацца інфармацыя ад назіральнікаў аб ходзе галасавання і магчымых пазаштатных сітуацыях.
Грамадскімі аб'яднаннямі, палітычнымі партыямі ўжо вылучана каля 30 тыс. назіральнікаў. Яны акрэдытаваны практычна на ўсіх участках у кожным рэгіёне Беларусі. Дарэчы, працэс акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў працягнецца да 20 студзеня.
«Праца цэнтра пабудавана такім чынам, каб на кожным участку працаваў наш нацыянальны назіральнік. Гэта чалавек з неабходным узроўнем падрыхтоўкі, які дакладна разумее свае абавязкі і тую адказнасць, якая на яго ўскладзена. Нацыянальныя назіральнікі ведаюць усе асноўныя заканадаўчыя аспекты арганізацыі працы камісій, парадак галасавання і назіранні. Аб ходзе галасавання, магчымых праблемных пытаннях назіральнікі будуць аператыўна інфармаваць цэнтр. Такая форма працы дазваляе не толькі мець аб'ектыўную інфармацыю з участкаў, але і выключае магчымасць скажэння звестак», - распавялі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
У сваю чаргу ў аператыўным рэжыме цэнтр будзе інфармаваць СМІ і грамадскасць аб усім, што адбываецца на ўчастках.
Таксама з першага дня датэрміновага галасавання для выбаршчыкаў у цэнтры будзе арганізавана работа тэлефоннай гарачай лініі. Кожны жадаючы можа задаць сваё пытанне аб ходзе электаральнай кампаніі, парадку галасавання, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі на ўчастку, унесці прапановы па нумары +375 (17) 371-07-76. Час працы гарачай лініі: у перыяд датэрміновага галасавання (аўторак - субота) з 12.00 да 19.00, у асноўны дзень галасавання (нядзеля) - з 8.00 да 20.00. Кожны зварот будзе дэталёва адпрацаваны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.06.2025 - 12:56
Мінабароны: у двух раёнах Магілёўскай вобласці на вучэннях адпрацуюць барацьбу з ДРГ
16.06.2025 - 08:59
Радасна, хвалююча і крыху сумна. «Зорны выпускны» сабраў у Магілёве больш за 1,9 тыс. выпускнікоў
13.06.2025 - 17:17
Выпускнікам-кадэтам на плошчы Славы ўручылі атэстаты і адзнакі
13.06.2025 - 16:44
Каледжы Беларусі адкрываюць набор па 10 новых спецыяльнасцях
13.06.2025 - 16:37
Прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі пройдзе з 15 чэрвеня па 23 жніўня
13.06.2025 - 10:51