RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цэнтралізаванае тэсціраванне па чатырох замежных мовах у Магілёўскай вобласці плануе прайсці амаль 3,3 тыс. абітурыентаў

Цэнтралізаванае тэсціраванне па чатырох замежных мовах у Магілёўскай вобласці плануе прайсці амаль 3,3 тыс. абітурыентаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэсціравання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Здаваць англійскую мову мае намер 2 795 абітурыентаў, нямецкую – 400, французскую – 85, іспанскую – 11. «На кітайскую мову ў гэтым годзе ніхто не зарэгістраваўся, – удакладнілі суразмоўцы. – У мінулым годзе праверыць свае веды па гэтым прадмеце быў толькі адзін жадаючы».

Дарэчы, лідарам сярод замежных моў, выбраных абітурыентамі для праходжання ЦТ, як і ў папярэднія гады, застаецца англійская.

Экзамены па ўсіх мовах пачнуцца сёння адначасова ў 11.00. Абітурыентам трэба своечасова прыйсці – за 30 хвілін да пачатку тэставання. Пры сабе неабходна мець пропуск на ЦТ, які выдаецца пры рэгістрацыі, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, пасведчанне бежанца), гелевую або капілярную ручку з чорнымі чарніламі.

Нельга прыносіць з сабой тэлефоны і іншыя прылады, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Выключэнне зроблена толькі для калькулятара і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. Падчас тэставання нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. Калі ў абітурыента ўзнікла пытанне, то ён можа звярнуцца да камісіі.

Наступнае ЦТ, па хіміі, абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая