У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую сямнаццатую сесію 23 снежня ў 14.00 (Дом Саветаў, канферэнц-зала).
Пытанні да разгдяду:
Аб асноўных паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2020 год.
Аб абласным бюджэце на 2020 год.
Аб плане працы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і яго органаў на 2020 год.
На сесію запрашаюцца:
Члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
члены аблвыканкама;
кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама;
старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў;
старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў;
старшыні Саветаў па развіцці прадпрымальніцтва пры гаррайвыканкамах;
прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам