Чарговы этап праекта «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы! пройдзе ў Магілёўскай вобласці 26 кастрычніка. На гэты раз удзельнікі наведаюць Горацкі раён.
У першую чаргу яны пабываюць у дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установе «Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа». Гасцям ДЮСШ прадставіцца ўнікальная магчымасць трапіць у аддзяленне коннага спорту і азнаёміцца са спартыўным гонарам рэгіёну, паназіраць за трэніровачным працэсам. Гісторыя коннага спорту пачынаецца ў Магілёўскай вобласці з 1960 года, калі на ўскраіне Горак была адкрыта спецыялізаваная ДЮСШ. З гадамі яна заняла дастойнае месца сярод спартыўных арганізацый рэспублікі. У дадатку да ўсяго група наведае стайні, дзе можна будзе непасрэдна «пагутарыць» з канямі. Тут жа будзе рэалізаваны дабрачынны кампанент праекта і ў рамках акцыі «Быць дабру» кожны зможа ўнесці свой уклад на куплю матэрыялаў і прадметаў, неабходных для догляду жывёлы.
Далей запланавана наведванне філіяла «Музей савецка-польскай баявой садружнасці» дзяржаўнай установы культуры «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей». У пасёлку Леніна ўдзельнікі праекта пабываюць у мемарыяльным комплексе, які з'яўляецца сімвалам беларуска-польскай баявой садружнасці і аднолькава дарагі беларусам і палякам. Мемарыяльны комплекс быў адкрыты 15 кастрычніка 1968 года ў гонар 25-й гадавіны бітвы пад Леніна Першай Польскай пяхотнай дывізіі ім. Тадэвуша Касцюшкі сумесна з савецкімі дывізіямі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Завершыцца экскурсія наведваннем дзяржаўнай установы «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія». Знакамітая Горацкая акадэмія была заснавана ў невялікім беларускім мястэчку ў 1840 годзе як земляробчая школа і пераўтворана пасля ў земляробчы інстытут - першая ў тагачаснай Расійскай імперыі вышэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова. Цяпер БДСГА - адна з самых буйных аграрных ВНУ ў СНД.
У праграме наведвання акадэміі - аглядная экскурсія, наведванне кафедры іхтыялогіі і рыбаводства, сучаснай студэнцкай лабараторыі. Таксама ўдзельнікі праекта пабываюць у адным са старэйшых батанічных садоў Рэспублікі Беларусь.
Стаць удзельнікам праекта можа любы ахвочы. Для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка неабходна запоўніць электронную заяўку па ссылцы.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца ў храналагічным парадку паступлення заявак. Тэрмін падачы заявак з 9.00 15 кастрычніка 2024 г. па меры фармавання групы 50 чалавек. Паспяхова прайшоўшыя рэгістрацыю, да 21 кастрычніка атрымаюць паведамленне аб рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.
Праграма «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы! 26 кастрычніка 2024 года.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў