У Магілёве да фінішу падышоў другі этап рэканструкцыі вуліцы Бялыніцкага-Бірулі. Чатырохпалосная дарога, тратуары, веладарожка, паркоўкі, асвятленне – участак ад вёскі Гарадшчына да вуліцы Куляшова даўжынёй прыкладна ў 800 метраў змяніўся да непазнавальнасці.
Тут абнавілі прыпыначныя пункты і кішэні каля іх, якія выклалі брукам. Праезджая частка павялічылася ўдвая, а на падзяляльнай паласе ўстанавілі турнікеты. З’явілася веладарожка, тратуары па абодва бакі зараз з тактыльнай пліткай. Светлавыя апоры абсталяваны новымі святлодыёднымі свяцільнямі. Ужо ўстаноўлены лаўкі, але з часам розных малых архітэктурных формаў стане больш.
Што вельмі важна, непадалёк ад Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы прадугледзелі разваротнае кальцо для грамадскага транспарту. Таксама каля медустановы зрабілі дзве паркоўкі.
Праведзена і значная «непрыкметная» праца. Гаворка аб замене вялікага аб’ёму камунікацый – вадаправоду, цеплатрасы, кабеляў.
Нагадаем, першы этап рэканструкцыі уключаў у сябе рамонт на ўчастку ад Мінскай шашы да дзіцячай абласной бальніцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03