Сусветны дзень аховы працы штогод адзначаецца 28 красавіка. Сёлета яго галоўная тэма – «Рэвалюцыя аховы працы: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўным месцы».
Напярэдадні Сусветнага дня аховы працы Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання праводзіць маніторынг прымянення ў рабоце лічбавых устройстваў і інструментаў. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў:
— У апошнія гады ў сувязі з рэалізацыяй мерапрыемстваў па аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі вытворчых працэсаў, імклівым развіццём тэхналогій увесь час узрастае частата выкарыстання розных электронных і лічбавых прылад у працы адмыслоўцаў і працоўных арганізацый. Размова ідзе аб сістэмах gps-кантролю за перамяшчэннем транспарту, аб выкарыстанні электронных сістэм уліку рабочага часу, тэсціравання на прадмет знаходжання ў стане ап'янення і іншых інструментаў. Пры правядзенні маніторынгу надаецца ўвага выкананню патрабаванняў па ахове працы пры выкарыстанні такіх прылад, іх уплыву на бяспеку і іншым пытанням.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі