Цэнтрвыбаркам апублікаваў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент размешчаны на сайце ЦВК.
У плане прапісаны тэрміны ўтварэння камісій. Тэрытарыяльныя павінны быць сфарміраваныя не пазней за 20 мая, участковыя – да 24 чэрвеня. Да гэтага ж часу павінны быць створаны ўчасткі для галасавання.
Прэтэндэнт на пасаду Прэзідэнта павінен не пазней за 15 мая падаць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яе сябры з 21 мая па 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата.
Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя – з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі, асноўныя мерапрыемствы якой таксама распісаны ў плане.
Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня.
Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін –да 23 жніўня.
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Галоўная выбарчая кампанія стартуе 9 мая, У Дзень Вялікай Перамогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход