На пасяджэнні ЦВК разгледжана палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«Кожнаму кандыдату ў Прэзідэнты будзе прадастаўлена магчымасць два разы ў прамым эфіры выступіць у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. На кожнае выступленне кандыдату зарэзервавана не больш за 30 мінут. Эфірны час у радыё- і тэлеэфіры будзе прадастаўляцца ў перыяд з 8 па 17 студзеня 2025 года па рабочых днях. Выступленні будуць выходзіць у эфір у прайм-тайм: па тэлебачанні з 19.00 да 20.00, на радыё - з 8.00 да 9.00, - адзначыла галоўны саветнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Алеся Урбановіч. - Для кандыдатаў прадугледжана магчымасць запісаць выступленне, каб яно трансліравалася ў запісе. Канкрэтныя даты і час выступленняў будуць вызначацца жараб'ёўкай пасля рэгістрацыі кандыдатаў к Прэзідэнты».
З перадвыбарным выступленнем кандыдат у Прэзідэнты выступае асабіста, для ўдзелу ў тэледэбатах ён мае права накіраваць сваю давераную асобу.
«Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць дзве рэспубліканскія газеты – «Рэспублiка» і «Звязда», - дадала Алеся Урбановіч. - У газеце «Звязда» перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікавацца выключна на беларускай мове».
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду