RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ЦВК: праз эпідсітуацыю колькасць назіральнікаў на выбарчых участках паменшаць

Праз эпідэміялагічную сітуацыю колькасць назіральнікаў падчас цяперашняй выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання паменшаць. Такая пастанова прынята сёння на пасяджэнні ЦВК.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прапанавала на перыяд правядзення цяперашняй выбарчай кампаніі паменшыць колькасць назіральнікаў у асноўны дзень галасавання да пяці, падчас датэрміновага галасавання – да трох. «Гаворка ідзе толькі аб прысутнасці. Акрэдытацыя назіральнікаў не спыняецца, – звярнула ўвагу кіраўнік ЦВК. – Проста на той момант, калі ўчастак для галасавання адкрываецца для арганізацыі галасавання, старшыня камісіі робіць адбор па даце падачы дакументаў на акрэдытацыю і вызначае колькасны склад назіральнікаў. Калі хтосьці з назіральнікаў выбывае, старшыня камісіі павінен патэлефанаваць назіральніку, наступнаму па спісе, і запрасіць яго прыйсці на выбарчы ўчастак».

Яна нагадала, што Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта. У ліку рэкамендацый–захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для назіральнікаў, паміж выбаршчыкамі (адлегласць не менш за 1 м).

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Па каляндарным плане датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, г. зн. 23 жніўня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая