ЦВК прынята рашэнне аб скліканні Усебеларускага народнага сходу 24-25 красавіка.
«Вызначаючы дату першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу, мы кіраваліся канстытуцыйнай нормай, а таксама тэрмінамі правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, неабходных для падрыхтоўкі і правядзення УНС», - расказаў Ігар Карпенка.
«Скліканне і арганізацыя пасяджэння больш як тысячы чалавек патрабуюць вялікіх намаганняў: гэта запрашэнне дэлегатаў, транспартная лагістыка, арганізацыя прапускнога рэжыму, фарміраванне парадку дня, падрыхтоўка неабходных для работы дакументаў, уладкаванне месцаў для тайнага галасавання, якое прадугледжана законам пры выбарах старшыні УНС, Прэзідыума і шмат іншага. Усё гэта патрабуе своечасовай і дасканалай падрыхтоўкі, - адзначыў кіраўнік ЦВК. - Таму ні для каго не сакрэт, што перш, чым назначыць дату пасяджэння УНС, праходзілі кансультацыі з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Быў створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт, які ўзначаліў прэм'ер-міністр. Было праведзена некалькі нарад у кіраўніка дзяржавы. Сёння Цэнтральная камісія замацоўвае сваёй пастановай дату склікання першага пасяджэння УНС у адпаведнасці з патрабаваннямі закону».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду