У галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
«Згодна з патрабаваннямі артыкула 79 Выбарчага кодэкса, лічыцца, што выбары Прэзідэнта адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў», - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
«Паводле папярэдніх даных, у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, былі ўключаны 6 903 994 выбаршчыкі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі, што склала 85,7 працэнта грамадзян, уключаных у спісы, прынялі ўдзел - 5 916 195 выбаршчыкаў, або 85,69 працэнта. Такім чынам, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся», - адзначыў Ігар Карпенка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі