RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ЦВК: у складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек

У складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
 
Сёння ЦВК зацвердзіла каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Ён будзе размешчаны на сайце ЦВК. Згодна з каляндарным планам, не пазней за 31 кастрычніка неабходна падаць у органы, якія ўтвараюць тэрытарыяльныя камісіі, дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў у іх склад. Дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада.
 
«Вы ведаеце, што вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты ідзе адным спосабам - шляхам збору подпісаў грамадзян. Сабраць неабходна не менш як 100 тыс. подпісаў. Хацеў бы падкрэсліць, што ініцыятыўная група павінна быць колькасцю не менш за 100 грамадзян», - адзначыў Ігар Карпенка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая