Цягнікі бізнес-класа Мінск–Магілёў 20–24 студзеня сфарміруюць з вагонаў лакаматыўнай цягі, розніцу ў кошце можна вярнуць у білетных касах, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Па тэхнічных прычынах з 20 па 24 студзеня ў зносінах Мінск – Магілёў – Мінск наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа будуць сфарміраваны з вагонаў лакаматыўнай цягі: №744 Мінск – Магілёў адпраўленнем 20, 21 і 23 студзеня, № 745 Магілёў – Мінск (21 і 23 студзеня), № 741 Магілёў – Мінск (22 і 24 студзеня), № 742 Мінск – Магілёў (22 і 24 студзеня), № 743 Магілёў – Мінск (21 і 23 студзеня), № 746 Мінск – Магілёў (22 студзеня).
«Пасажыры могуць ехаць у гэтых цягніках па раней набытых праязных дакументах. Вяртанне розніцы ў кошце будзе праводзіцца пры звароце ў білетныя касы Беларускай чыгункі пасля праезду пры наяўнасці адпаведнай пазнакі ў праязным дакуменце, зробленай упаўнаважаным работнікам цягніковай брыгады», – растлумачылі ў БЧ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі