Магілёўскае абласное аб’яднанне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» правядзе ў Магілёве цыкл дабрачынных мерапрыемстваў для дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.
Так, 3 верасня ў Магілёўскім абласным тэатры лялек прайшла акцыя «Школьны падарунак». Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 80 дзяцей-сірот з 13 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, у якіх выхоўваюцца першакласнікі, і дзеці з 2 устаноў адукацыі – Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната і дзіцячага дома горада Бабруйска. Для іх арганізавалі яркую анімацыйна-забаўляльную праграму, паказалі спектакль «Марыйка ў казачнай краіне» і падарылі падарункі ад спонсараў.
Яшчэ адзно дабрачыннае свята пройдзе 6 верасня на тэрыторыі Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба па вул. Сурганава, 46 у Магілёве. Акцыя арганізавана для падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці.
«Тут пройдзе спартыўна-забаўляльнае сямейнае свята «Вясёлыя старты». Гэта будуць спартыўныя эстафеты, масавая зарадка, кірмаш і многае іншае», – расказала Ірына Фісюк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт