Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XX Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара» стартавала ў Магілёве. Важнае для працаўнікоў СМІ мерапрыемства стала часткай праграмы Форума медыйнай супольнасці.
Творчае спаборніцтва пад эгідай Міністэрства інфармацыі па праве стала добрай традыцыяй суверэннай Беларусі. У гэтым годзе яно праходзіць у 21 намінацыі - былі прадстаўлены больш за 350 работ. З усіх конкурсных заявак 259 паступілі ад рэгіянальных СМІ, 60 - рэспубліканскіх, 33 - карпаратыўных і гарадскіх. Цырымонія ўзнагароджання сабрала ў зале Палаца культуры вобласці найлепшых прадстаўнікоў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў з усёй краіны.
Першым на сцэну за заслужанай статуэткай у намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» ўзняўся карэспандэнт спецыяльны аддзела палітычнай інфармацыі і аналітыкі УП «БЕЛТА» Андрэй Варапай. Ён атрымаў узнагароду з рук Андрэя Мукавозчыка, неаднаразовага пераможцу «Залатой літары», аглядальніка аддзела палітычнай інфармацыі выдавецкага дома «Беларусь сегодня».
«Гэтая намінацыя лічыцца самай адказнай і асноўнай, бо грамадска-палітычная публіцыстыка зараз - гэта мэйнстрым і стрыжань, на якім мы трымаемся. Прыемна, што ў гэтай намінацыі штогод з'яўляюцца новыя імёны. Мы кажам пра тое, што павінныя прыходзіць маладыя, і яны з'яўляюцца - значыць, нашая журналістыка развіваецца і гэтая намінацыя будзе прадстаўленая на годным узроўні і далей», - падкрэсліў Андрэй Мукавозчык.
Конкурс «Залатая літара» садзейнічае развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў краіны, актуалізацыі значных тэматычных напрамкаў дзейнасці СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнню прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымуляванню творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці СМІ. Арганізатарам конкурса з`яўляецца Міністэрства інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38