Да новага купальнага сезона на пляжах Магілёва абновяць абсталяванне. Пра гэта расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
У гэтым годзе пастаўлена задача падрыхтаваць гарадскія пляжы да 1 мая. І, як адзначыла Святлана Банкузава, работы па прывядзенні ў парадак месцаў масавага адпачынку людзей ля вады ідуць актыўнымі тэмпамі. У зоне пільнай увагі спецыялістаў пяць аб'ектаў: гарадскі пляж на рацэ Днепр, Пячэрскае і Грабянеўскае вадасховішчы, месца адпачынку каля вады ў пасёлку Брады, заліў ракі Днепр паблізу вуліц Фаціна - Залатавустоўскага.
«Ёсць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы гарадскіх пляжаў да летняга сезона. Зыходзячы з яго, мы праводзім рамонт наяўнага абсталявання, вырабляем новае ўзамен таго, што прыйшло ў непрыдатнасць за восеньска-зімовы перыяд», - распавяла начальнік аддзела.
Так, спецыялісты «Магілёўзелянбуда» да новага купальнага сезона плануюць адрамантаваць і ўстанавіць 52 ценявыя навесы, 30 раздзявалак, 14 біяпрыбіральняў, 250 ляжакоў, 93 лаўкі, 14 інфармацыйных стэндаў і 110 знакаў «Купанне забаронена». «Такія знакі будуць устанаўлівацца не толькі на пляжах, таму іх так шмат», - адзначыла Святлана Банкузава.
Усе работы па прывядзенні ў парадак пляжных зон у горадзе павінны быць выкананы да 1 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01