Да старту новага навучальнага года навучэнцы школ і гімназій атрымаюць усе запланаваныя да выдання падручнікі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі «Кніжныя навінкі да навучальнага года 2024 - 2025. Прапановы беларускіх выдавецтваў» заявіў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч.
- Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні ў кнігавыданні Беларусі займаюць больш за 50 працэнтаў. Гэта па найменнях. Што тычыцца тыражоў, то больш за 70 працэнтаў, — заявіў Уладзімір Андрыевіч. - У мінулым годзе ў агульным тыражы навучальных і вучэбна-метадычных выданняў убачылі свет больш за 15 млн экзэмпляраў. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская нацыя імкнецца да адукацыі і настаўніцка-выкладчыцкі склад актыўна працуе над тым, каб пашырыць веды нашых дзяцей не толькі па падручніках, але і праз дадатковыя метадычныя дапаможнікі.
Большую частку навучальнай і вучэбна-метадычнай літаратуры выпускае выдавецтва «Адукацыя і вахаванне», адзначыў Уладзімір Андрыевіч:
- Пасля таго як адбылося аб'яднанне з выдавецтвамі «Народная асвета» і «Вышэйшая школа», з'явіўся магутны вучэбна-метадычны выдавецкі блок. Спадзяемся, ён будзе выконваць задачы, якія ставяцца перад інфармацыйным і адукацыйным блёкамі ў нашай краіне. У дапамогу выступаюць іншыя нашы выдавецтвы - у першую чаргу выдавецтва «Беларусь», выдавецтва «Мастацкая літаратура», ВД «Звязда».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду