Магіляўчан і гасцей горада 17 верасня з 12.00 да 16.00 чакае дабрачыннае свята ў Цэнтры бяспекі МНС. Арганізатары - Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС і першасная арганізацыя МНС Беларускага саюза жанчын - праводзяць мерапрыемства ў рамках акцыі «Дзень народнага адзінства - дзень добрых спраў».
Усе жадаючыя змогуць прайсці навучанне на базе ўнікальнага для горада комплексу інтэрактыўных пляцовак па асваенні навыкаў бяспечных паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях ад пажару да землятрусу.
Акрамя таго, на тэрыторыі каля Цэнтра бяспекі будзе прадугледжана забаўляльная праграма: навучальныя актыўнасці ад МНС, канцэртная праграма з удзелам духавога аркестра і творчых калектываў. Як і заўсёды на мерапрыемствах МНС, можна будзе прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў і пазнаёміцца з пажарнай-аварыйна-выратавальнай тэхнікай: пажарнай лесвіцай, аўтацыстэрнай, квадрацыклам. Арганізатары і партнёры мерапрыемства прыгатавалі для гасцей памятныя падарункі, у тым ліку і ядомыя.
Наведвальнікі Цэнтра бяспекі ў гэты дзень зробяць добрую справу. Каля ўвахода будзе ўстаноўлена спецыяльная скрыня: усе сабраныя сродкі будуць накіраваны ў праект «Надзея» Магілёўскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд». Праект накіраваны на адпачынак і аздараўленне сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці, развіццё іх навыкаў камунікацыі, сацыяльнай адаптацыі і ўзаемадзеяння і рэалізуецца на базе Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея». На мерапрыемстве будуць працаваць валанцёры Беларускага дзіцячага фонду. Яны падрабязна раскажуць аб праекце, які быў упершыню рэалізаваны сёлета.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін
10.09.2025 - 09:12
Прыпынкі грамадскага транспарту ў стылістыцы МНС з'явіліся ў Магілёве
09.09.2025 - 16:38
«Анімаёўка» б'е рэкорды: сёлета на фестываль пададзена больш за 700 заявак з 78 краін
09.09.2025 - 15:27
Асабісты прыём грамадзян правядзе 18 верасня Аляксандр Гарошкін
09.09.2025 - 11:46
У Беларусі выпусцілі ўніверсальны дапаможнік для настаўнікаў