Дабрачынную акцыю ў дапамогу пажылым адзінокім людзям, якія пражываюць на сацыяльных месцах у Нядашаўскай участковай бальніцы, праводзіць Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Мы штогод праводзім дабрачынныя акцыі, каб аб’яднаць намаганні нашых неабыякавых чытачоў у аказанні адраснай дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу. У гэты раз мы камплектуем падарункі для тых, хто пражывае на сацыяльных месцах у Нядашаўскай бальніцы. Там пражываюць пажылыя адзінокія людзі, і ўвага для іх вельмі важная», – адзначыла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Ала Чэпкасава.
У якасці падарункаў можна перадаць гігіенічныя сродкі, кнігі, шкарпэткі, хусткі і іншыя рэчы. Ва ўпакоўках можна прынесці прысмакі, печыва, пернікі і іншыя вырабы. Перадаць падарункі можна ў бібліятэцы па адрасе вуліца Першамайская, 30.
Акцыя будзе доўжыцца да 25 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 13:37
Прамую лінію 21 ліпеня правядзе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама
15.07.2025 - 11:37
15.07.2025 - 09:34
У Магілёўскім гарвыканкаме расказалі, як будзе выплачвацца кампенсацыя за шкоду пасля ўрагану
14.07.2025 - 18:05
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
14.07.2025 - 14:38