RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дабрачынная акцыя «Загадай жаданне» ўпершыню пройдзе ў Магілёве

У Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў напярэдадні навагодніх і калядных святаў будуць выконваць самыя патаемныя і самыя светлыя жаданні дзяцей. У сценах арганізацыі ўпершыню пройдзе дабрачынная акцыя «Загадай жаданне», расказаў старшыня маладзёжнага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік.

«Характэрна, што навагодняя акцыя–гэта ініцыятыва не прафсаюзнай арганізацыі, а саміх работнікаў, якія захацелі паспрабаваць сябе ў ролі Дзеда Мароза і ажыццявіць дзіцячыя мары, – адзначыў суразмоўца. – Мерапрыемства возьме старт 14 снежня».

Удзельнікамі акцыі стануць 14 дзяцей ва ўзросце ад 1 года да 15 гадоў–выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з Магілёўскага раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі напішуць лісты са сваімі марамі і пажаданнямі, якія будуць развешаныя на навагодняй ёлцы ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў. Тут жа арганізуюць і месца збору падарункаў. Кожная святочная дзіцячая заяўка будзе выканана, абяцаюць арганізатары.

Усе сабраныя падарункі трапяць у мех да Дзеда Мароза і Снягуркі. Гэтыя казачныя героі разам з прадстаўнікамі прафсаюза 31 снежня наведаюць дамы сямейнага тыпу і ўручаць хлопцам навагоднія прэзенты.

«Зімовыя святы – самы чароўны час года, калі кожны з нас–і дарослы, і дзіця– знаходзіцца ў чаканні цуда, – упэўнены Кірыл Шусцік. – Людзі становяцца больш шчырымі, добрымі і ўважлівымі адзін да аднаго і з радасцю дзеляцца з навакольнымі душэўным цяплом. Недарма пад Новы год праходзіць вялікая колькасць дабрачынных акцый і ініцыятыў. Мы таксама не засталіся абыякавымі ў гэты святочны перыяд і вырашылі парадаваць нашых дзяцей».

Прафсаюзы штогод рыхтуюць маштабную праграму навагодніх і калядных святаў. Традыцыйна ўмежах дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы–дзецям» яны наведваюцьпадшэфныяўстановы і арганізацыі і аказваюць ім бязвыплатную дапамогу ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, закупцы іх выхаванцам прысмакаў і падарункаў, арганізацыі паездак на навагоднія казачныя паказы.

Адным з этапаў акцыі «Прафсаюзы–дзецям» стане абласная прафсаюзная ёлка, якую плануецца правесці 30 снежня ў Палацы культуры вобласці Магілёва. Гасцямі свята стануць амаль 560 дзяцей, якія не толькі ўбачаць прадстаўленне «Навагодні БАТЛ» па матывах твора «Папялушка», але і атрымаюць салодкія падарункі.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая