RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ДАІ Магілёўскай вобласці праверыць выкананне вадзіцелямі правілаў перавозкі дзяцей у аўтамабілях

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Прымацуйце дзяцей!» пройдзе з 18 па 21 верасня ў Беларусі, як паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Асаблівая ўвага будзе нададзена правілам перавозкі дзяцей у асабістым транспарце, а таксама перавозчыкам і арганізатарам, якія ажыццяўляюць дастаўку груп дзяцей да месца прызначэння.

Для бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў самым надзейным з’яўляецца спецыяльная прылада, сканструяваная з улікам усіх асаблівасцяў дзіцячага арганізма і падабраная ў адпаведнасці з вагой і ростам. Згодна з заканадаўствам, кожнае дзіця да 12 гадоў павінна перавозіцца ў спецыяльным крэсле ў адпаведнасці з ростам і вагой. Невыкананне гэтага правіла цягне адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь. За паўторнае парушэнне дадзенага патрабавання на працягу года прадугледжаны штраф ад 2 да 8 БВ. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама ў таксі.

Пры выбары дзіцячага аўтакрэсла аддавайце перавагу мадэлям, адпаведным ўзросту і вазе малога, дастаткова камфортным для таго, каб дзіця сядзела у іх спакойна, не адцягваючы ўвагу кіроўцы і не ствараючы аварыйных сітуацый. Не бярыце дзіцячае крэсла на выраст. Максімальная бяспека дзіцяці будзе забяспечана ў тым выпадку, калі крэсла аптымальна падыходзіць яму па памеры. Выбіраючы аўтакрэсла, парайцеся з прадаўцом, звярніце ўвагу на наступныя нюансы: пераканайцеся ў тым, што абранае крэсла сумяшчальнае з вашай мадэллю і маркай аўтамабіля. Так, даўжыня штатных рамянёў для замацавання аўталюлькі можа аказацца недастатковай. Звярніце ўвагу на выкарыстаны пры вырабе аўтакрэсла матэрыял. Лепш за ўсё дзіцяці ў аўтамабілі абароніць ударамоцны пластык з профілем з алюмінія. Пераканайцеся ў тым, што мацаванні надзейныя і трывалыя. І памятайце, што паездка для маленькага пасажыра павінна быць максімальна камфортнай і, вядома ж, бяспечнай!

Перавозіць дзяцей на каленях нельга. Калі падчас сутыкнення дарослы не прышпілены, то сіла ўдару адкідвае яго наперад, і ён сваёй масай можа прыціснуць малога. Калі папярэдне прышпіліцца, то ў выпадку аварыі, дзіцяці (нават калі гэта нованароджаны) проста немагчыма будзе ўтрымаць.

Недапушчальна прышпільваць адным рамянём пасажыра і дзіця ў яго на каленях – гэта небяспечна, перш за ўсё, для дзіцяці. Беспярэчнае правіла – адзін рэмень для аднаго чалавека.

Пакідаць дзяцей у аўтамабілі, які рухаецца, наогул не прышпіленымі таксама нельга. А тым больш дазваляць ім уставаць на ногі, перамяшчацца па салоне, станавіцца на калені на заднім або на пярэднім пасажырскіх сядзеннях – пры экстраным тармажэнні або сутыкненні дзіця можа атрымаць траўму ці нават загінуць.

Даведачна

За 8 месяцаў 2020 года на дарогах рэспублікі з удзелам дзяцей адбылося 261 ДТЗ, 16 дзяцей загінулі, 276 атрымалі траўмы. 46,7%, або 122 непаўналетніх, сталі ўдзельнікамі ДТЗ, будучы пасажырамі транспартнага сродку. 10 юных пасажыраў загінула.

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці з удзелам непаўналетніх адбылося 35 ДТЗ. У 15 выпадках у момант здзяйснення ДТЗ дзеці былі пасажырамі: 1 падлетак загінуў і 18 дзяцей траўмаваныя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая