Прафілактычная акцыя па навядзенні парадку на дарогах і павышэнні культуры ўдзельнікаў дарожнага руху праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
Супрацоўнікі ДАІ да 13 чэрвеня арганізуюць рэйды, накіраваныя на выяўленне і папярэджанне фактаў пашкоджання і забруджвання дарог і дарожных збудаванняў, у тым ліку выкідвання смецця з транспартных сродкаў і стварэння несанкцыянаваных звалак паблізу трас. Кантраляваць будуць і правілы ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў бяспечным для руху стане.
«Усе ўдзельнікі дарожнага руху абавязаны прымаць меры па недапушчэнні забруджвання дарог і навакольнага асяроддзя, не пакідаць смецце і іншыя прадметы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, – адзначылі суразмоўцы. – Выкінутае з акна аўтамабіля смецце не толькі забруджвае навакольнае асяроддзе, стварае аварыйныя сітуацыі на дарогах, але і караецца рублём».
Так, за выкіданне смецця з аўто прадугледжаны штраф у памеры ад 1 да 2 базавых велічынь. Калі гэта зрабіць не праз акно, а з адкрытых дзвярэй аўтамабіля ў момант руху, то прыйдзецца заплаціць і за гэта (ад 2 да 10 БВ). Пашкоджанне або забруджванне аўтамабільнай дарогі ці іншага збудавання пагражаюць штрафам ад 2 да 5 БВ. За парушэнне правілаў утрымання дарог прадугледжана пакаранне ад 4 да 20 базавых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе