З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна са спецпадраздзяленнем ДПС «Страла» ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Масіраваная адпрацоўка пройдзе з 19.00 10 кастрычніка да 4.00 11 кастрычніка і з 14.00 да 23.00 11 кастрычніка на аўтадарогах: М-8 Мяжа Расійскай Федэрацыі – Віцебск – Гомель – Мяжа Украіны; Р-71 Магілёў – Слаўгарад; Р-122 Магілёў – Чэрыкаў – Касцюковічы; Р-123 Сялец – Масток – Дрыбін – Горкі.
Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню грубых парушэнняў ПДР: кіраванне транспартам кіроўцамі ў стане ап’янення і бяспраўнікамі, невыкананне правілаў абгону і перавозкі пасажыраў (у першую чаргу, дзяцей), непрадастаўленне перавагі пешаходам. Не застануцца без увагі і парушэнні з боку апошніх, а таксама іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з дзеючым заканадаўствам, як падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13