Магілёўскі абласны музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных». Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
Так, у нядзелю 13 кастрычніка а 13:00 пройдзе інтэрактыўны занятак «Пакроў. Дзень маці» (6+). Падчас заняткаў юныя наведвальнікі даведаюцца аб традыцыях і асаблівасцях гэтых свят.
Супрацоўнікі музея ў займальнай форме раскажуць пра творы выяўленчага мастацтва, у якіх найбольш яскрава адбіўся вобраз маці. У праграме таксама прагучаць цудоўныя музычныя кампазіцыі, прысвечаныя Пакрову і Дзеве Марыі. Акрамя таго, у хлопчыкаў і дзяўчынак будзе магчымасць стварыць для мам выдатныя паштоўкі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»