Дэлегацыя Магілёўскай вобласці 20-21 верасня прыняла ўдзел у беларуска-кітайскім форуме паміж прадстаўнікамі горада Тунцзян правінцыі Хэйлунцзян і Рэспублікай Беларусь. Арганізатарамі якога выступілі гарадскі камітэт партыі Тунцзян, Народны ўрад горада Тунцзян, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Магілёўскую вобласць на форуме прадстаўлялі дырэктар ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» Яўген Якімаў і дырэктар ДУ «Турыстычны інфармацыйны цэнтр «Рэгіён Магілёў» Юрый Шынкароў. Узначальваў беларускую дэлегацыю афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Сяргей Федасюк.
Як адзначылі ўдзельнікі форуму, дзякуючы актыўнаму прасоўванню ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» адносіны паміж Кітаем і Беларуссю працягваюць паглыбляцца, а двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дасягнула значных вынікаў. З моманту адкрыцця кітайска-расійскага чыгуначнага моста праз раку Тунцзян, адзінага чыгуначнага моста праз пагранічную раку паміж Кітаем і Расіяй, значна рушыла наперад эканамічнае і гандлёвае развіццё дзвюх краін. Даўжыня маста складае 2209 метраў. Маставы пераход разлічаны на пропуск двух шляхоў з сумешчанай каляінай расійскага і кітайскага стандартаў.
На пасяджэнні па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Кітаем (г. Тунцзян) і Беларуссю быў прэзентаваны экспартны і інвестыцыйны патэнцыял Магілёўскай вобласці. Таксама выступілі прадстаўнікі кітайскага боку: сакратар камітэта КПК горада Тунцзян Чжан Давэй, сакратар камітэта КПК горада Цзямусы Цун Лі, мэр горада Тунцзян Ван Лін, начальнік упраўлення камерцыі правінцыі Хэйлунцзян Лі Цзіган. Адбыўся шэраг сустрэч і перагавораў з Народным Урадам гарадоў Тунцзян і Цзямусы.
Делегация посетила Китайско-российский железнодорожный мост через реку Хэйлунцзян, предприятие переработки калийных удобрений Migao Group, железнодорожную перегрузочную станцию Тунцзян, индустриальный парк трансграничной электронной коммерции города Тунцзян, Тунцзянскую портовую компанию «Лунган», центр охраны нематериального культурного наследия народности Хэчжэ и иные объекты.
З кітайскім бокам быў падпісаны шэраг пагадненняў. У тым ліку, ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў мэтах прыцягнення інвестыцый у эканоміку Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь і горада Тунцзян Кітайскай Народнай Рэспублікі. У рамках якога плануецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, развіцці кааперацыйных сувязей, прасоўванні прадукцыі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці на экспарт. Дзяржаўнай установай «Турыстычны інфармацыйны цэнтр «Рэгіён Магілёў», у сваю чаргу, падпісана пагадненне аб намерах супрацоўніцтва з Tongjiang City Urban Investment Management Co., Ltd (Кітайская Народная Рэспубліка) у галіне стварэння сумесных турыстычных праектаў паміж краінамі. А таксама пагадненне аб супрацоўніцтве з Beijing Yinian Technjljgy Co., Ltd, Harbin Tourism International Travek Agency Co., Ltd па абмене турыстычнай індустрыяй, у тым ліку турыстычны форумы, семінары, навучанне.
Акрамя таго, кітайскія партнёры атрымалі запрашэнне прыняць удзел у XV Міжнародным эканамічным форуме «Млын поспеху» і Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні дзяржаў — членаў ШАС, які адбудзецца 17-18 кастрычніка ў горадзе Магілёве..
Юлія Таранава, фота прадстаўлена ўдзельнікамі дэлегацыі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў