RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэлегацыя Прыморскага края Расіі з азнаямленчым візітам наведвае Магілёўскую вобласць

Дэлегацыя Прыморскага края Расіі з азнаямленчым візітам наведвае нашу вобласць. Сёння адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва і вызначылі найбольш перспектыўныя з іх.

   

Алег Кажамяка звярнуў увагу, што ў перыяд яго работы на пасадзе губернатара Амурскай і Сахалінскай абласцей вялося актыўнае ўзаемадзеянне гэтых рэгіёнаў з Сінявокай. Былі ўстаноўлены паспяховыя кантакты, беларускія тэхналогіі ўкараняліся ў насенняводства, бульбаводства, дазваляючы дасягаць добрых паказчыкаў. Пабудаваны жывёлагадоўчы комплекс. Камбайны і трактары, набытыя ў Беларусі і адаптаваныя пад рэаліі, выдатна паказалі сябе ў эксплуатацыі. «Сёння ўсё гэта працуе, дае прадукцыю, людзі атрымліваюць дастойную заработную плату, – падкрэсліў Алег Кажамяка. – Таму ў нашых планах, перш за ўсё, ісці па ўжо напрацаваных напрамках, якія могуць стаць асновай шматгадовага супрацоўніцтва, узаемавыгаднага для абодвух рэгіёнаў».

Губернатар Прыморскага края таксама выказаў зацікаўленасць у наладжванні паставак ліфтаў вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш», закупцы прадпрыемствамі ЖКГ дарожнай і камунальнай тэхнікі, якая выпускаецца «Бабруйскім заводам трактарных дэталяў і агрэгатаў». Плануюць разгледзець пытанне аб магчымасці стварэння з удзелам расійскага інвестара транспартна-лагістычнага цэнтра на базе Магілёўскага аэрапорта. Ёсць патэнцыял і для павелічэння тавараабароту паміж рэгіёнамі праз адкрыццё ў Прыморскім краі беларускіх гандлёвых дамоў. «Беларуская прадукцыя заўсёды знаходзіць станоўчы водгук у нашых пакупнікоў дзякуючы высокай якасці», – канстатаваў Алег Кажамяка.

У сваю чаргу Леанід Заяц падкрэсліў, што Магілёўская вобласць адкрыта для супрацоўніцтва з Прыморскі краем ва ўсіх напрамках і сферах. «Мы зацікаўлены перш за ўсё ў больш глыбокай эканамічнай інтэграцыі двух рэгіёнаў: у развіцці новых і ўмацаванні існуючых кааперацыйных сувязяў паміж прамысловымі прадпрыемствамі, інвестыцыйным супрацоўніцтве, стварэнні эфектыўнай тавараправоднай сеткі, – заявіў губернатар. – Мы таксама гатовы развіваць узаемаадносіны ў сферы адукацыі, культуры і турызму».

Сёння дэлегацыя Прыморскага края ўсклала кветкі да капліцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» абаронцам Магілёва. Гасцей азнаёмілі з гістарычнымі фактамі абароны горада на Дняпры падчас Вялікай Айчыннай вайны. Таксама праграмай была прадугледжана дэгустацыя прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі Магілёўскай вобласці, наведванне ААТ «Магілёўліфтмаш» і экскурсія па Шклоўскім раёне.

Па выніках перамоў бакі плануюць падпісаць Пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскай вобласцю і Прыморскі краем. Гэта стане пунктам адліку па падрыхтоўцы аналагічнага пагаднення, якое пасля дэталёвай прапрацоўкі зацвердзяць у 2020 годзе. 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая